«Люцынка, або Шведы на Літве»

Анатацыя

Апошняя кніга пісьменніка, надрукаваная пры яго жыцці. У ёй змешчана аднайменнае вершаванае гістарычнае апавяданне ў 4-х абразках (1857 г.) на польскай мове. У творы расказваецца пра гераічнае змаганне мясцовай шляхты з войскамі шведскага караля Карла XII у час Паўночнай вайны 1700-1721 гг.

Цытата

"О, зямелька мая дарагая, ці мала
Ад сваіх ты й ад ворагаў гора зазнала!
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Як тапчу я нагою мурог твой зялёны
Ці з юначым свавольствам бягу па загонах,
Дык з трывогай мяне папярэджвае сэрца:
Асцярожна, каб веліч былога не сцерці!"

(Пераклад Сяргея Дзяргая)