Зборнік вершаў «Ад сэрца»

Анатацыя

У зборнік уключаны вершы, напісаныя ў 1937-1939 гг. Яны згрупаваны ў 4 раздзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай Арміі паходы», «Святочныя вершы», «На заходнебеларускія матывы». Змешчана таксама паэма «Тарасова доля», прысвечаная лёсу ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. У 1941 г. Янку Купалу за гэты зборнік прысуджана Сталінская (Дзяржаўная) прэмія СССР 1-й ступені.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2440 )

Цытата

«З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай,
Усенароднай, чалавечай,
Праз поле, поплавы, буруны
Ідзе, таварышы, камуна
На свеце шчасце ўвекавечыць!»

(«Шляхі». 1939 г.)