Паэма «Яна і я»

Анатацыя

Завершана ў 1913 г. Упершыню апублікавана ў газеце "Беларусь" у 1920 г. Змест паэмы — паэтызацыя каляндарнага кола сялянскіх заняткаў, працоўных будняў, рэдкіх свят. Аўтар захапляецца вабнасцю шчырага кахання, услаўляе дабрыню і маральны абавязак чалавека, раскрывае паэтычны свет яго зямнога існавання. Купала здымае адчужанасць чалавека і прыроды, сцвярджае еднасць людзей і таго прыроднага ўлоння, у якім яны жывуць.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2434)

Цытата

"Вясельны гімн, як плачкі, нам запелі
І заракалі крыллямі зарок —
Над ёй, заручанай, у шлюбнай белі,
І нада мной, ахутаным у мрок.

А каб вас злыя не змаглі заломы!
А каб не зналі душы вашы ран!
А каб вас не кранулі буры, громы!
А каб к сабе не звабіў вас курган!

Такія клалі дзівы нам зарокі
Мядовых асалод, квятчаных крас
І расплыліся, як сон ветру лёгкі,
Нас кінуўшы ў благі ці ў добры час."