Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Максіма Багдановіча

120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановічавіча

Вучоба, працоўная і грамадская дзейнасць Максіма Багдановіча

“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урыўкі аб адукацыі, якую атрымаў Максім Багдановіч у хатніх умовах). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 22-24, 30. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
С.В. Шчарбакоў – дырэктар Ніжагародскай гімназіі, у якой у 1902-1908 гг. вучыўся Максім Багдановіч, буйны грамадскі дзеяч, старшыня шэрагу навуковых і асветніцкіх таварыстваў, сябар сям’і Багдановічаў.
[Пачатак 1900-х гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 13, № 22)
Фота
“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урыўкі аб настаўніках Максіма Багдановіча ў Ніжагародскай гімназіі і грамадскай скіраванасці яго дзеянняў у той час). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 32, 34. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
Пісьмо Максіма Багдановіча ў рэдакцыю газеты «Наша ніва“ (урывак аб перадачы ў турму ў 1906 г. беларускіх кніжак і газеты ўдзельніку сормаўскага паўстання).
г. Яраслаўль. 1913 г.
Друкаванае. Публікацыя М. Смолкіна “З рукапіснай спадчыны Максіма Багдановіча”. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 181.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Будынак Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, дзе ў 1908-1911 гг. вучыўся Максім Багдановіч.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Фота
Максім Багдановіч у час навучання ў Яраслаўскай гімназіі.
[1909 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 10, № 11)
Фота
“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урыўкі аб фарміраванні поглядаў Максіма Багдановіча на літаратуру і мастацтва пад уздзеяннем выкладчыка Яраслаўскай гімназіі В.В. Белавусава). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 38-39. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
Максім Багдановіч з навучэнцамі Яраслаўскай гімназіі.
[1908-1911 гг.].
Фотаздымак. Копія.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 15, арк. 1)
Фота
Ліст Н.Б. Ватацы да П.А. Багдановіча з паведамленнем пра ўспаміны аб Максіме Багдановічу яго аднакласніка па Яраслаўскай гімназіі Ц. Годнева (у далейшым акадэміка АН БССР).
21 кастрычніка 1966 г.
Аўтограф Н.Б. Ватацы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 66, арк. 36-36 адв.)
Спасылка на дакумент
“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урывак аб планах Максіма Багдановіча па далейшай адукацыі, абставінах паступлення ў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі і навучанні ў ім). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 39-40. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
Будынак Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя ў Яраслаўлі, дзе ў 1911-1916 гг. вучыўся Максім Багдановіч.
Фотаздымак. Копія. Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Фота
Максім Багдановіч сярод таварышаў-студэнтаў Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя (за сталом, сёмы справа).
1914 г.
Фотаздымак. Копія.
Творы Максіма Багдановіча. У 2 т. Менск, 1927. Т. 1. С. 273.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Фота
Максім Багдановіч — студэнт Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя.
1915 г.
Фотаздымак. Копія.
Творы Максіма Багдановіча. У 2 т. Менск, 1927. Т. 1. С. V.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Фота
“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урывак аб літаратурных зацікаўленнях Максіма Багдановіча). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 45-46. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
“Из воспоминаний”.
Успаміны М.Р. Агурцова (супрацоўніка яраслаўскай газеты “Голос”) аб поглядах Максіма Багдановіча на патэнцыял беларускай мовы ў паэзіі.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 64. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
Прашэнне старшыні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны мінскаму губернатару аб дазволе на наладжванне аднадзённага скарбоначнага збору ў г. Мінску 4 снежня 1916 г. на карысць таварыства.
Прашэнне напісана Максімам Багдановічам, выконваючым абавязкі сакратара.
31 кастрычніка 1916 г.
Рукапіс на бланку таварыства. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 9187, арк. 338)
Спасылка на дакумент
Пастанова пасяджэння Мінскай губернскай харчовай камісіі, дзе абавязкі сакратара выконваў Максім Багдановіч.
1 лістапада 1916 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 137, воп. 1, спр. 12, арк. 117-119)
Спасылка на дакумент
Спіс служачых Мінскай губернскай харчовай камісіі, якія маюць права карыстацца закупкай прадуктаў з прадуктовай крамы Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам, дзе пад № 5 значыцца Максім Багдановіч, загадчык выпрацоўкай такс.
5 лістапада 1916 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 700, воп. 1, спр. 126, арк. 295)
Спасылка на дакумент
Пастанова пасяджэння Мінскай губернскай харчовай камісіі, дзе абавязкі сакратара выконваў Максім Багдановіч.
25 лістапада 1916 г.
Машынапіс з рукапіснымі праўкамі. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 137, воп. 1, спр. 13, арк. 8-9)
Спасылка на дакумент
Прашэнне старшыні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны мінскаму губернатару аб дазволе наладзіць публічную лекцыю “Беларускае адраджэнне” Максіма Багдановіча.
29 лістапада 1916 г.
Рукапіс на бланку таварыства. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 9187, арк. 409)
Спасылка на дакумент
План лекцыі “Беларускае адраджэнне” Максіма Багдановіча.
29 лістапада 1916 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 9187, арк. 410.)
Спасылка на дакумент
Прашэнне старшыні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны старшыні Мінскага губернскага Таццянінскага камітэта па аказанні часовай дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў аб выдачы дзецям-сіротам пасёлка Ратамка, падапечным таварыству, неабходных ім вопраткі, абутку, бялізны.
Прашэнне напісана Максімам Багдановічам, выконваючым абавязкі сакратара.
22 снежня 1916 г.
Рукапіс на бланку таварыства. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 511, воп. 1, спр. 10, арк. 468.)
Спасылка на дакумент
Прадпісанне мінскага губернатара мінскаму паліцмайстру аб абвяшчэнні старшыні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, прысяжнаму паверанаму В.Чавусаву ў адмове наладжвання публічнай лекцыі “Беларускае адраджэнне” Максіма Багдановіча.
6 студзеня 1917 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 9187, арк. 412.)
Спасылка на дакумент