Паэма «Адвечная песьня ў ХІІ-ці праявах»

Анатацыя

Першая з драматычных паэм Купалы. Завершана ў 1908 г. Змест твора — паглыблена-філасофскі, эпічна-сацыяльны аналіз жыццёвага лёсу мужыка, трагізму яго існавання. Герой паэмы — Мужык, прадстаўнік свайго класа з уласнай псіхалогіяй і лёсам, абумоўленым канкрэтнымі сацыяльна варожымі Мужыку сіламі, канкрэтным гістарычным часам.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2731, 2437)

Цытата

«Так спаць неахвота век цэлы;
Мне хочацца ведаць, пачуць,
Што чутна на свеце на белым?
Патомкі мае як жывуць?

Ці досыць ім хлеба, да хлеба,
Як добра ім плаціць зямля?
Ці ласкі ад свету, ад неба
Не маюць, як некалі я?
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Не міла мне слухаць, не міла
З зямлі маёй гэткі прывет.
Раскрыйся нанова , магіла:
Страшней цябе людзі і свет.»