Паэма «Курган»

Анатацыя

Завершана ў 1910 г. Упершыню апублікавана ў газеце "Наша ніва" ў 1912 г. Паэма-балада, класічны ўзор нацыянальнай героіка-рамантычнай паэмы, адно з вышэйшых дасягненняў купалаўскага рамантызму. Сюжэт паэмы — паядынак Гусляра і князя, чыё супрацьстаянне аўтар імкнецца ўзняць на вышыню вечных катэгорый. Гэтым творам адкрываецца шэраг фальклорна-рамантычных паэм у творчасці Купалы. У паэме раскрываецца тэма лёсу мастака, канфлікту паміж мастаком і ўладай.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2435)

Цытата

"Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, —
Ім пакорны я толькі з гуслямі,
Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, —
Не скуеш толькі дум ланцугамі."