Зборнік вершаў і паэм «Песня будаўніцтву»

Анатацыя

Увайшлі ў асноўным творы, напісаныя ў першай палове 1930-х гг. Аўтар славіць калектыўную працу, якая пераўтварае жыццё, фарміруе новыя грамадскія рысы асобы, паказвае працэс будаўніцтва новых форм жыцця. У зборніку надрукаваны акрамя вершаў паэмы «Барысаў» і «Над ракою Арэсай».

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10 202)

Цытата

«Прыйдзе новы — а мудры — гісторык,
А ён прыйдзе — ужо ён ідзе —
І сказ дзіўны, праўдзівы ад зорак
І да зорак аб нашых прасторах,
Аб падзеях, людзях павядзе.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Як яна, бальшавіцкая партыя,
Каб датла зруйнаваць стары свет,
Барацьбою зацятай, упартай,
Сваю ставячы голаў на карту,
Дасягла недасяглых пабед.»

(«Песня будаўніцтву». 1931 г.)