Паэма «Бандароўна»

Анатацыя

Завершана ў 1913 г. Упершыню апублікавана ў газеце "Наша ніва" ў 1913 г. Па форме паэма — гераічнае паданне, песня-сага. У аснове сюжэта народная песня пра прыгажуню Бандароўну, якая не прыняла заляцанняў гулякі-пана. Гераіня твора гіне, застаючыся вернай маралі бацькоў, духоўна перамагаючы пана, сцвярджаючы свабодалюбства як першааснову сваёй сутнасці. Яе гібель — нібы апошняя кропля, што перапоўніла чашу народнага цярпення, падняла народ на барацьбу. Паэма — адзін з класічных узораў асваення Купалам фальклорнай спадчыны, ідэйна-мастацкага яе асэнсавання і пераўтварэння ў новую ідэйна-эстэтычную каштоўнасць.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2434)

Цытата

"Шмат цярпець народ умее,
Ўмее ж і памсціцца,
Як дадзене вельмі крыўда,
Як зло разгасціцца."