Зборнік вершаў «Песні жальбы»

Анатацыя

Першы зборнік вершаў Я. Коласа. Аўтар паэтызуе вобраз беларуса-мужыка, які, знаходзячыся ў цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне роднага краю, прыгажосць якога глыбока запала яму ў душу.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2715)

Цытата

«Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы?
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.»

(«Родныя вобразы». 1908 г.)