Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

795 гадоў назад (1223) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Нясвіж студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
1155 гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі
1035 гадоў назад (983) у летапісах упершыню ўпамінаюцца яцьвягі
1030 гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі
940 гадоў назад (1078) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне), Лагойск (Логожск) і Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне)
890 гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім летапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства
890 гадоў назад (1128) у Іпацьеўскім летапісе ўпершыню ўпамінаецца Гродна
860 гадоў назад (1158) у летапісах упамінаюцца Бельчыцы ў якасці рэзідэнцыі полацкіх князёў
805 гадоў назад (1213) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Рэчыца
795 гадоў назад (1223) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Нясвіж
765 гадоў назад (1253) у Іпацьеўскім летапісе ўпершыню ўпамінаецца старажытны горад Турыйск (цяпер вёска Турэйск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці)
765 гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку
700 гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю
695 гадоў назад (1323) горад Вільня абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага
695 гадоў назад (1323) заснаваны горад Ліда
655 гадоў назад (1363) войска Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Альгердам атрымала перамогу над ардынскімі войскамі каля Сініх Вод
630 гадоў назад (1388) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Маладзечна
625 гадоў назад (1393) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Быхаў (тагачасная назва Стары Быхаў)
605 гадоў з часу ўтварэння (1413) Віленскага і Трокскага ваяводстваў
585 гадоў назад (1433) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Талачын
550 гадоў назад (1468) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Астравец
545 гадоў назад (1473) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Пружаны
520 гадоў назад (1498) Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
520 гадоў назад (1498) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца горад Дзятлава пад назвай Здзяцел
515 гадоў з часу ўтварэня (1503) Віцебскага ваяводства
515 гадоў назад (1503) Ваўкавыск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
515 гадоў назад (1503) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца маёнтак Шаркоўшчына (цяпер гарадскі пасёлак ў Віцебскай вобласці)
515 гадоў назад (1503) Камянец атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
510 гадоў назад (1508) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Смалявічы
500 гадоў назад (1518) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца сяло Барань (цяпер горад у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці)
495 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”
475 гадоў назад (1543) у Гродна заснавана “Літоўская капэла” – адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі
475 гадоў назад (1543) заснаваны Мазырскі замак
465 гадоў назад (1553) брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню
455 гадоў назад (1563) у Брэсцкай друкарні надрукавана “Біблія” (“Брэсцкая біблія”, “Радзівілаўская біблія”) – адно з самых поўных тагачасных выданняў “свяшчэннага пісання”
450 гадоў з пачатку дзейнасці (1568) Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.)
435 гадоў назад (1583) у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак
425 гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі
415 гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)
400 гадоў назад (1618) Друя атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
385 гадоў назад (1633) Крычаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
375 гадоў назад (1643) Лагішын атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
365 гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга “Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе”
285 гадоў з часу нараджэння Тызенгаўза Антонія (1733 – 1785), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната
280 гадоў з часу адкрыцця (1738) у мястэчку Урэчча (Любанскі раён) шкломануфактуры (дзейнічала да 1846 г.)
260 гадоў назад (1758) Ушачы атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
250 гадоў назад (1768) складзены Віцебскі летапіс, помнік гістарыяграфіі Беларусі XVIII стагоддзя (складальнік жыхар Віцебска Сцяпан Аверка)
250 гадоў з пачатку дзейнасці (1768) Маларыцкай металургічнай мануфактуры, адной з першых у Беларусі металургічных і металаапрацоўчых мануфактур (дзейнічала да 1790 г. ва ўрочышчы Рудня Брэсцкага павета)
245 гадоў з пачатку дзейнасці (1773) у Рэчы Паспалітай Камісіі народнай адукацыі (дзейнічала да 1794 г.)
240 гадоў назад (1778) у Шклове створаны прыгонны тэатр
225 гадоў назад нарадзіўся Петрашкевіч Ануфрый (1793 – 1863), паэт, архівіст, адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў
220 гадоў з часу заснавання (1798) у мястэчку Хомск (Драгічынскі раён) суконнай фабрыкі
215 гадоў з часу стварэння (1803) Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў (існавала да 1918 г.)
215 гадоў з часу заснавання (1803) Мінскага гарадскога аркестра (існаваў да 1917 г.)
210 гадоў назад нарадзіўся Шэмеш Адам (1808 – 1864), беларускі жывапісец і мастацтвазнавец
205 гадоў з пачатку дзейнасці (1813) суконнай фабрыкі ў мястэчку Альбярцін (цяпер у межах г. Слоніма, дзейнічала да 1905 г.)
200 гадоў з часу выхаду (1818) “Miesięcznika Połockiego” (“Полацкага месячніка”), аднаго з першых у Беларусі часопісаў (выдаваўся на польскай мове да 1820 г.)
190 гадоў з часу заснавання (1828) Альбярцінскага чыгуналіцейнага завода (з 1903 г. машынабудаўнічы завод; дзейнічаў да 1914 г.)
185 гадоў з часу заснавання (1833) Магілёўскай губернскай друкарні (дзейнічала да 1917 г.)
185 гадоў назад (1833) пачалося будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці
180 гадоў з часу выдання (1838) “Губернскіх ведамасцей” у губернскіх гарадах Беларусі (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск)
170 гадоў з часу пераўтварэння (1848) Горы-Горацкай земляробчай школы ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адной з першых вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю ў Расійскай імперыі (цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія)
170 гадоў назад (1848) уступіў у лік дзеючых Дняпроўска-Бугскі канал
155 гадоў з пачатку (1863) нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве
145 гадоў назад (1873) у Мінску адкрыўся камерцыйны банк, адзін з першых банкаў у Беларусі (дзейнічаў да 1912 г.)
145 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1873) чыгуначнай магістралі Маладзечна – Мінск – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай чыгункі
145 гадоў з пачатку дзейнасці (1873) Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І.Жылінскага па асушэнні балот на Палессі
145 гадоў з часу заснавання (1873) у мястэчку Барань (цяпер горад у Аршанскім раёне) драцяна-цвіковага завода (дзейнічаў да 1941 г.)
145 гадоў назад (1873) заснавана станцыя Касцюкоўка Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер рабочы пасёлак у Гомельскім раёне)
140 гадоў з часу заснавання (1878) Віцебскага бровара
140 гадоў з часу заснавання (1878) у Гомелі тэхнічнага чыгуначнага вучылішча (з 1917 г. Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, з 2007 г. Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарта Беларускай чыгункі, з 2014 г. Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”)
135 гадоў з часу заснавання (1883) Мінскага фарфоравага завода (першапачаткова завод кафлянай пліткі)
135 гадоў з часу заснавання (1883) у Мінску на базе кузні Кашарскага машына-будаўнічага і чыгуна-медна-металургічнага завода (з 1925 г. чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод “Металіст”, з 1928 г. машынабудаўнічы завод “Камунар”, з 1978 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў, з 1996 г. Мінскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава, з 2011 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава”)
135 гадоў з часу заснавання (1883) на хутары Бярозаўка у Лідскім павеце фабрыкі па вырабу шкла (цяпер шклозавод “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна)
135 гадоў з часу выдання (1883) А.П.Сапуновым 1-га тома “Витебской старины” – зборніка дакументаў па гісторыі Віцебшчыны
135 гадоў назад (1883) заснаваны Аршанскі бровар
130 гадоў з часу заснавання (1888) Гомельскага станкабудаўнічага завода
125 гадоў з часу заснавання (1893) Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея (заснаваны Е.Р.Раманавым і А.П.Сапуновым; існаваў да 1919 г.)
120 гадоў з часу заснавання (1898) Бабруйскага машынабудаўнічага завода (першапачаткова механічны, кацельны і чыгуналіцейны завод, з 2000 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Бабруйскі машынабудаўнічы завод”, з 2004 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскі машынабудаўнічы завод”)
120 гадоў з моманту пуску (1898) у Віцебску першага ў Беларусі трамвая
120 гадоў з часу заснавання (1898) Барысаўскага шклозавода (цяпер хрустальны завод)
120 гадоў з часу заснавання (1898) у Мінску Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (існавала да 1906 г.)
115 гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф.Карскага “Беларусы”
115 гадоў назад (1903) адбыўся І з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады
110 гадоў з часу заснавання (1908) у Мінску металаапрацоўчага завода “Гігант” (з 1921 г. завод “Энэргія”, у 1930 – 1941 гг. машынабудаўнічы завод імя Варашылава, з 1948 г. станкабудаўнічы завод імя Варашылава, з 1961 г. станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, з 1976 г. галаўное прадпрыемства станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання, з 1997 г. дзяржаўнае прадпрыемства “МЗОР”, у 1999 – 2011 гг. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “МЗОР”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “МЗОР”)
110 гадоў з часу заснавання (1908) Мінскага царкоўна-археалагічнага музея
110 гадоў з часу заснавання (1908) у Мінску медыцынскага вучылішча
110 гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка”
110 гадоў з дня нараджэння Бяганскай Ядвігі Іосіфаўны (1908 – 1992), беларускай пісьменніцы
105 гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”
105 гадоў з моманту пабудовы (1913) Магілёўскага завода “Строммашына” (першапачаткова чыгуна-медналіцейны завод)
105 гадоў з пачатку дзейнасці (1913) Альбярцінскага электралямпавага завода, першага ў Беларусі (дзейнічаў да 1915 г.)
105 гадоў назад (1913) заснаваны Ялізаўскі шклозавод (цяпер шклозавод “Кастрычнік” у рабочым пасёлку Ялізава Магілёўскай вобласці)
105 гадоў назад (1913) у Гродна пачаў выдавацца літаратурны альманах дэмакратычна-асветніцкага накірунку “Колас беларускай нівы”
105 гадоў назад (1913) у Магілёве адкрыты настаўніцкі інстытут (у 1918 г. пераўтвораны ў Магілёўскі педагагічны інстытут; з 1978 г. імя А.А Куляшова; з 1997 г. універсітэт)
105 гадоў назад (1913) заснаваны Ваўкавыскі цэментны завод (г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна; з 1973 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Ваўкавыскцэментнашыфер”)
100 гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскай народнай мастацкай школы пад кіраўніцтвам Ю.Пэна, М.Дабужынскага, М.Шагала (дзейнічала да 1920 г.)
100 гадоў з часу заснавання (1918) у Маскве Беларускага навукова-культурнага таварыства (існавала да 1919 г.)
100 гадоў з часу заснавання (1918) у Вільні Беларускага навуковага таварыства (існавала да 1939 г.)
100 гадоў з часу заснавання (1918) Гомельскага суднабудаўнічага-суднарамонтнага завода (першапачаткова суднарамонтныя майстэрні; з 1935 г. суднарамонтны завод)
100 гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава (створаны як завод сельскагаспадарчых машын і прылад на базе абозна-артылерыйскіх майстэрняў; з 1986 г. галаўное прадпрыемства Віцебскага станкабудаўнічага аб’яднання)
100 гадоў назад (1918) у Вільні Б.А.Тарашкевічам выдадзена “Беларуская граматыка для школ”
100 гадоў з часу заснавання (1918) першага ў Беларусі Віцебскага губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея
100 гадоў з часу заснавання (1918) гарбарнага завода ў Віцебску (з 1993 г. Віцебская прамыслова-гандлёвая фірма “Футра”)
95 гадоў назад (1923) упершыню прыняты Зямельны кодэкс БССР
95 гадоў з часу заснавання (1923) Вярхоўнага суда БССР
95 гадоў з часу заснавання (1923) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі
95 гадоў назад (1923) на базе Віцебскай мастацкай школы адкрыты Віцебскі мастацкі тэхнікум (у 1934 г. рэарганізаваны ў мастацкае вучылішча; існавала да 1941 г.)
90 гадоў з часу заснавання (1928) Віцебскай швейнай фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Сцяг індустрыялізацыі”)
90 гадоў назад (1928) у г. Магілёве заснаваны філіял Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна (з 1938 г. абласная бібліятэка імя Леніна)
90 гадоў з часу заснавання (1928) Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі па цукровых бураках Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства (вёска Ганусава Нясвіжскага раёна) (з 2006 г. рэспубліканскае даччыннае ўнітарнае прадпрыемства “Вопытная навуковая станцыя па цукровых бураках”)
90 гадоў з часу стварэння (1928) Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі
90 гадоў з часу стварэння (1928) у Празе Беларускага загранічнага архіва (існаваў да 1943 г.)
90 гадоў з часу заснавання (1928) Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП) (існавала да 1932 г.)
90 гадоў з часу заснавання (1928) у Мінску Беларускага рабочага тэатра імя Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі (існаваў да 1933 г.)
90 гадоў з часу заснавання (1928) Ансамбля беларускіх народных інструментаў (цяпер Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча)
90 гадоў з часу заснавання (1928) кінастудыі “Беларусьфільм” (да 1946 г. “Савецкая Беларусь”)
90 гадоў назад (1928) пачалося будаўніцтва Аршанскага мясакансервавага камбіната
85 гадоў назад (1933) пабудаваны першы ў Беларусі механізаваны шклозавод па вырабу ліставога шкла (пас. Касцюкоўка Гомельскага раёна)
85 гадоў з часу арганізацыі (1933) Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект) (цяпер рэспубліканскае праектнае ўнітарнае прадпрыемства “Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга “Інстытут Белдзяржпраект”)
85 гадоў з часу заснавання (1933) у Мінску філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (з 1936 г. самастойная; з 1938 г. урадавая; з 1994 г. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь)
85 гадоў з пачатку дзейнасці (1933) Беларускай студыі пры Ленінградскім цэнтральным тэатральным вучылішчы па падрыхтоўцы акцёраў для беларускіх тэатраў
85 гадоў з часу заснавання (1933) Гомельскай абласной бібліятэкі (заснавана як філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР; з 1938 г. абласная бібліятэка)
85 гадоў з часу выдання (1933) першага нумара “Беларускага летапісу”, штомесячнага культурна-грамадскага і літаратурнага часопіса (выходзіў у Вільні да 1 верасня 1939 г.)
85 гадоў назад (1933) уведзены ў эксплуатацыю Крычаўскі цэментна-шыферны завод (з 1957 г. цэментна-шыферны камбінат; з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Крычаўцэментнашыфер”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Крычаўцэментнашыфер”)
80 гадоў з часу заснавання (1938) Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)
80 гадоў назад (1938) створаны Саюз кампазітараў Беларусі
80 гадоў назад (1938) створаны Саюз мастакоў Беларусі
80 гадоў назад (1938) заснаваны Гомельскі падшыпнікавы завод
70 гадоў з часу заснавання (1948) Мазырскага краязнаўчага музея
65 гадоў з часу арганізацыі (1953) Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
65 гадоў з часу заснавання (1953) у Гомелі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту)
60 гадоў з часу заснавання (1958) у Жодзіне Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) на базе завода дарожных і меліярацыйных машын “Дармаш” (з 1975 г. у складзе прамысловага аб’яднання “БелаўтаМАЗ”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг»)
60 гадоў з часу стварэння (1958) Гомельскай абласной студыі тэлебачання
60 гадоў назад (1958) пачалося будаўніцтва Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі
60 гадоў з часу заснавання (1958) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства і аграхіміі
60 гадоў назад (1958) на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній выпушчана першая ў Беларусі аўтаматычная лінія
60 гадоў з часу заснавання (1958) горада Салігорска (узнік як пасёлак Новастаробінск)
60 гадоў назад (1958) створаны Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё (цяпер Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь)
60 гадоў назад (1958) пачалося будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (з 1976 г. Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод; з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Наваполацкнафтааргсінтэз”; з 1992 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Наваполацкае вытворчае аб’яднанне “Нафтан”)
60 гадоў назад (1958) у Гомелі створаны кабельны завод (з 1974 г. вытворчае аб’яднанне “Беларуськабель”)
55 гадоў назад (1963) створана Магілёўская стужкаткацкая фабрыка
55 гадоў назад (1963) створаны Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
55 гадоў з пачатку дзейнасці (1963) першага электрафікаванага ўчастка Мінск – Аляхновічы Беларускай чыгункі
55 гадоў назад (1963) заснаваны Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт”
55 гадоў з часу стварэння (1963) Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва
50 гадоў назад (1968) створаны Мінскі камерны аркестр Беларускай філармоніі (з 1989 г. Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь)
50 гадоў назад (1968) створаны Гомельскі абласны тэатр лялек
50 гадоў назад (1968) створана беларуская кінастудыя хранікальна-дакументальных фільмаў “Летапіс” (існавала да 1999 г.)
50 гадоў назад (1968) атрыманы першы поліэтылен на Полацкім хімічным камбінаце (з 1975 г. Наваполацкае вытворчае аб’яднанне “Палімір”, цяпер завод «Палімір» ААТ «Нафтан»)
45 гадоў назад (1973) створаны Беларускі інстытут па праектаванню капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння (Белжылпраект) (цяпер навукова-даследчае праектна-разведвальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут “Белжылпраект”)
45 гадоў назад (1973) створаны Магілёўскі тэхналагічны інстытут (з 2000 г. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання)
40 гадоў назад (1978) у Гродна заснаваны Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (з 1989 г. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі)
40 гадоў назад (1978) у г. Ветка Гомельскай вобласці адкрыты Дзяржаўны музей народнай творчасці
40 гадоў з часу заснавання (1978) у гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці Музея баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны
40 гадоў з часу стварэння (1978) Гродзенскага завода сінтэтычнага валакна (з 1983 г. Гродзенскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, цяпер філіял “Завод Хімвалакно” ААТ “Гродна Азот”)
40 гадоў з пачатку дзейнасці (1978) Добрушскага фарфоравага завода (цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Добрушскі фарфоравы завод”)
35 гадоў назад (1983) пачаў выдавацца грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс “Мастацтва”
30 гадоў назад (1988) адкрыты Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей
30 гадоў з часу стварэння (1988) Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму (створана як грамадская арганізацыя “Дзеці вайны 1941 – 1945 гг.”)
30 гадоў назад (1988) створаны Мінскі камерны хор (цяпер Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь)
25 гадоў назад (1993) пачаў выдавацца навукова-метадычны ілюстраваны часопіс “Беларускі гістарычны часопіс”
25 гадоў назад (1993) створаны Беларускі дзяржаўны канцэрн народных мастацкіх промыслаў
25 гадоў з часу першай пастаноўкі (1993) у Мінскім абласным драматычным тэатры (размяшчаецца ў Маладзечне)

Далей >>