Зборнік вершаў «Шляхам жыцьця»

Анатацыя

Першае выданне зборніка выйшла ў 1913 г. у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» у Пецярбургу. Уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910-1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 16 494, 2435)

Цытата

«Я ад вас далёка… Божа ты мой мілы!
Неразлучны з вамі да самой магілы, —
Не пакіну думаць світам і ўпацёмку:
Як там жывіцё вы, як жыве старонка?
А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца, —
Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца
І ў той бок глядзеці будзе век нязводна,
Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.

(«Я ад вас далёка…». 1910 г.)