Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Максіма Багдановіча

120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановічавіча

Радавод

Радавод па лініі бацькі

“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урывак аб гісторыі сям’і Багдановічаў). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 11-13. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка І.К. Вішчынскага, дзе сярод дваровых людзей пад № 65 указана сям’я Нічыпара Багдановіча (айчыма прапрадзеда Максіма Багдановіча).
1811 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 197, арк. 127, 129)
Спасылка на дакумент
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка І.К. Вішчынскага, дзе сярод дваровых людзей пад № 55 указана сям’я Сцяпана Багдановіча (прапрадзеда Максіма Багдановіча), у тым ліку яго сын Лук’ян (прадзед Максіма Багдановіча).
11 сакавіка 1816 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 95, арк. 254, 263)
Спасылка на дакумент
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка І.К. Вішчынскага, дзе сярод дваровых людзей пад №№ 39 і 40 указаны сем’і продкаў Максіма Багдановіча, у тым ліку сям’я яго прадзеда Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча.
30 красавіка 1834 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 527, арк. 270-271)
Спасылка на дакумент
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка А.Д. Лапо, дзе сярод дваровых людзей пад № 32 указана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча (прадзеда Максіма Багдановіча), у тым ліку Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч (дзед Максіма Багдановіча).
28 кастрычніка 1850 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 628, арк. 467-467 в)
Спасылка на дакумент
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка А.Д. Лапо, дзе сярод дваровых людзей пад № 32 указана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча (прадзеда Максіма Багдановіча), у тым ліку Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч (дзед Максіма Багдановіча).
13 мая 1858 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 1077, арк. 586)
Спасылка на дакумент
Метрычнае пасведчанне аб паходжанні Адама Ягоравіча Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча), выдадзенае Мінскай духоўнай кансісторыяй пасля расследавання, праведзенага з прычыны неадшукання ў метрычных кнігах Халопеніцкай царквы Барысаўскага павета запісу аб яго нараджэнні і хрышчэнні.
21 сакавіка 1879 г.
Рукапіс. Копія. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 25, арк. 3-3 адв.)
Спасылка на дакумент
Ягор Лук’янавіч Багдановіч – дзед Максіма Багдановіча.
г. Ромны. [1880-я гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме (фрагмент).
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 11, № 15)
Фота

Радавод па лініі маці

Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб зацвярджэнні ў дваранстве шляхецкага роду Мякотаў, продкаў Максіма Багдановіча па мацярынскай лініі.
8 жніўня 1799 г.
Рукапіс. На польскай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 15, арк. 27 адв., 28)
Спасылка на дакумент
Малюнак герба “Курч” шляхецкага роду Мякотаў, змешчаны на тытульным аркушы пратакола Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб зацвярджэнні роду ў дваранстве.
8 жніўня 1799 г.
(НГАБ, ф. 319, в оп. 1, спр. 15, арк. 27)
Малюнак
Генеалагічнае дрэва шляхецкага роду Мякотаў.
23 студзеня 1833 г.
Рукапіс. На польскай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 21, арк. 68-68а)
Спасылка на дакумент
Фармулярны спіс грэка-каталіцкіх святароў Мінскай губерні, дзе пад № 94 указаны настаяцель Сімановіцкай (Сямёнавіцкай) царквы Ігуменскага павета Іаан Сцяпанаў сын Мякота (прадзед Максіма Багдановіча)
1834 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 3245, воп. 2, спр. 257, арк. 71)
Спасылка на дакумент
Адносіна мінскага губернатара ў Мінскае губернскае праўленне аб звальненні з пасады сакратара Ігуменскай гарадской думы губернскага сакратара Мякоты (дзеда Максіма Багдановіча).
2 кастрычніка 1868 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 299, воп. 7, спр. 2147, арк. 1.)
Спасылка на дакумент
Сям’я Мякотаў: Таццяна Восіпаўна і Апанас Іванавіч Мякоты (бабка і дзед Максіма Багдановіча) з дзецьмі.
г. Мінск. [1871 г.].
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Фота
Спіс удоваў-пенсіянерак грамадзянскіх чыноў Мінскай губерні ад 5 лютага 1885 г., дзе ўказаны Таццяна Мякота (бабка Максіма Багдановіча) з дзецьмі (у тым ліку дачка Марыя – маці Максіма Багдановіча).
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 1, спр. 2903, арк. 184)
Спасылка на дакумент
“Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урывак аб гісторыі сям’і Мякотаў). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 13-14. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
“Успаміны пра брата”.
Успаміны Г. Валасовіч-Гразновай (стрыечнай сястры Максіма Багдановіча) аб гісторыі сям’і Мякотаў.
Друкаванае. Часопіс “Полымя”. 1966. № 12. С. 127-128.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент