П’еса «Прымакі»
Анатацыя
Твор завершаны ў 1913 г. Упершыню апублікаваны ў газеце «Рунь» у 1920 г. Сцэнічны жарт напісаны ў форме народнага анекдота, у жанры камедыі становішчаў, з выкарыстаннем фарсавых сітуацый, характарызуецца дасціпнасцю, сакавітасцю мовы.
(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2436)
Цытата
«С о ц к і. …Ну, значыцца, мы… яны
выпівалі і выпівалі — а ўжо і ноч падышла. Тады сталі, значыцца, яны
хваліцца, у каго жонка горшая…
…Пасля таго Максім кажа Трахіму, а Трахім — Максіму: памяняймася жонкамі,
калі мая, кажа адзін, для цябе лепшая, а калі мая, кажа другі, для цябе
лепшая! Гэта значыцца, вазьмі яны, такім парадкам і памяняй жонкі, як, не
пры вас кажучы, ваша бродзіе, цыганы кабыл…»