Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
955 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі
920 гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства
920 гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча
920 гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая
905 гадоў назад (1116) у летапісных крыніцах упершыню згадваецца Слуцк (Случеск)
885 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад)
885 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут)
865 гадоў назад (1156) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Мсціслаў
860 гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам
745 гадоў назад (1276) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Камянец
635 гадоў назад (1386) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) і Друя
635 гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём
610 гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409 – 1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна
580 гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
575 гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага
535 гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты
525 гадоў назад (1496) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права (поўнае)
510 гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
490 гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
480 гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
480 гадоў назад нарадзіўся Бернардоні Джаванні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума
460 гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (няпоўнае)
455 гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага
455 гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. Брэст-Літоўскае ваяводства)
455 гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта
450 гадоў назад (1571) Пераброддзе атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (цяпер вёска ў Міёрскім раёне)
445 гадоў назад нарадзіўся Марахоўскі Ілья (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт
440 гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.)
440 гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
435 гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
425 гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай…” Л.Зізанія
410 гадоў з часу заснавання (1611) у Мінску Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра
390

гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце

385

гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

380

гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

365

гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст

315 гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара
285 гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)
275 гадоў назад нарадзіўся Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г.
270

гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760 г.)

270

гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў

265

гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760 г.)

250

гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.)

235 гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786 – 1862), урач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі
235

гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій Паўлавіч (1786 – 1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат”

200

гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст

175

гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов, относящихся к истории Западной России, собранных и издаваемых Археографической комиссией” (“Акты Западной России”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы

160 гадоў з часу адкрыцця (1861) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”)
150

гадоў з пачатку выдання (1871) “Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске…” – найбуйнейшага серыйнага выдання па гісторыі ўсходняй Беларусі XVI – XVIII стст.

150

гадоў з часу заснавання (1871) у Мінску чыгуначных майстэрань (з 1927 г. завод “Полымя рэвалюцыі”, з 1931 г. вагонарамонтны завод, з 1932 г. імя А.Ф.Мяснікова, з 1965 г. у складзе Галоўнага ўпраўлення па рамонту рухомага саставу і вытворчасці запасных частак Міністэрства шляхоў зносін СССР, з 27 кастрычніка 2000 г. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі вагонарамонтны завод імя А.Ф.Мяснікова” Беларускай чыгункі, с 28 снежня 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі вагонарамонтны завод”)

120

гадоў назад (1901) у Лідзе заснаваны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод (з 1954 г. Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідсельмаш”, з 14 снежня 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш”)

120

гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Барысаўдрэў”, з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”)

115

гадоў з часу заснавання (1906) у Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914 г.)

110

гадоў з пачатку выдання “Полоцко-Витебской старины” (1911), выдання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па гісторыі Полацка-Віцебскага краю (выйшла тры тамы выдання)

100 гадоў з часу стварэння (1921) Таварыства беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1936 г.)
100

гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча (існаваў да 1945 г.)

100

гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі

100

гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 гг. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”)

100

гадоў назад (1921) у Полацку адкрыты лясны тэхнікум (цяпер філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” “Полацкі дзяржаўны лясны каледж”)

95 гадоў з часу заснавання (1926) у Гомелі трыкатажнай майстэрні па вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў (з 1930 г. Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка “8 Сакавіка”, з 1992 г. Гомельская прамыслова-гандлёвая фірма “8 Сакавіка”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “8 Сакавіка”)
95

гадоў назад (1926) заснаваны Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. Бабруйскае вытворчые дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1991 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “ФанДАК”)

90

гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута літаратуры імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)

90

гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)

90

гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)

90

гадоў з часу заснавання (1931) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)

90

гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)

90

гадоў назад (1931) створаны хор пры Беларускім радыёцэнтры (у 1940 г. аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі, з 1990 г. акадэмічны, з 2001 г. Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь)

90

гадоў назад (1931) у Барысаве створаны макаронна-мукамольны камбінат (з 1944 г. макаронная фабрыка, у 1971 – 1993 гг. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Барысаўмакаронпрам”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барымак”, цяпер філіял “Барымак” унітарнага прадпрыемства “Барысаўскі камбінат хлабапрадуктаў” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскаблхлебапрадукт”)

75

гадоў з пачатку будаўніцтва (1946) у Мінску трактарнага завода (з 1997 г. вытворчае аб’яднанне “Мінскі трактарны завод”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі трактарны завод”)

75

гадоў з часу стварэння (1946) Віцебскага дывановага камбіната (створаны на базе Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі “Дзвіна”, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебскія дываны”)

50

гадоў назад (1971) у Пінску створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Пінскдрэў” (з 1992 г. калектыўнае аб’яднанне “Пінскдрэў”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”)

50

гадоў назад (1971) створаны Магілёўскі домабудаўнічы камбінат (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”)

50

гадоў з часу стварэння (1971) Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання (БелОМА) (створаны на базе Мінскага механічнага завода) (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу “БелОМА”)

50

гадоў з часу стварэння (1971) Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

30 гадоў назад (1991) быў створаны ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі

Далей >>